ahtung

прыгоды яйка-2

 Яйка адпачывала на Адрыятычным моры. Мора было пяшчотным і сонейка было пяшчотным, і нават пясок, што знаходзіўся пад нагамі яйка, быў таксама вельмі пяшчотным. Увогуле, пяшчота - добрае слова.  Вельмі пяшчтонае. Усё было добра ў яйка, аднак яго троху дапякалі мясцовыя абарыгены  і аднаяйкавая адзінота. Не хапала яйку яйка. 

.... Ранішняе сонца цудоўна прагравала жаўток і галаву яйка. Вельма павольна, з белага, яйка станавілася чырвоным. Але нават гэты прыгожы загар не мог пазбавіць нашае яйка  думкаў аб адзіноце. 

...Недзе,  з далекай краіны, яйка пачула выбух: " уладныя кланы, міністэрствы пачынаюць жэрці адзін аднаго, як пацукі, а можа прусакі...". Яйку падавалася, што гэтыя icтоты не могуць мець ніякага дачынення ні да пяшчоты, ні да якіх-нібудзь іншых добрых словаў.Так думала яйка, шкадуючы між тым, аб пацярпелых. 

...Потым яно нырнула пад ваду і занялося падводным паляваннем...
                                                  

прыгоды яйка

Яйка бегала па полі і шукала адпачынку. Яно стамілася, у яго балелі ногі. Адкуль жа ў яйка ногі? А хутар яго ведае. Проста гэта было незвычайнае яйка. Яно было магічнае. Выразная шкарлупа прыгожа пералівалася на сонцы вяселкавымі колерамі. Цудненькае каляровае яйка.Яйка хацела ў кавярню.
Раптам віруючае яйка заўважыў кажан, што разважаў аб пачастунку. Але яйка таксама заўважыла кажана і кінулася ў раку. Кажан спужаўся ракі і забіўся аб дрэва. А яйка паплыло сабе шчаслівае ў кавярню.

P.S. Поля ўзрадвалася, што , урэшце, па ёй больш ніхто не бегае.
Valdemar_fon_Gamon

(no subject)

 

 Вітаю цябе, фюрэр
 З кітайскімі вачыма
 Ты  надта чалавечны
 І я такі ж, магчыма.
Галоўнае, каб птушка
На плечы не наклала
Галоўнае, каб слушна
Табе распавядала
Аб эльфах і сабачках...
Няпростая ж дарога!
Тады ўсё будзе добра
І не заб'еш нікога...

у свеце гузікаў.

Інфернальныя гузікі спажывалі гуму. Яны не маглі існаваць без яе.  Гума ёсць жыццё. Новая форма, звышэкзістэнцыя.  Новая, таму што звычайнае жыццё нельга расцягваць, а гумовае можна.
Спажыванне ішло марудна,але са смакам. Смакавалі кожную часцінку, кожны кавалачак.
Гума  была ня супраць. Зрэшты, гэта ж проста гума.
Як і гузікі - проста гузікі. Толькі што інфернальныя.
ну і што?
                                                   


                                                         

ну?

ключ к предыдущей загадке  --"бронетёмкин поносец".
ну кто-нибудь разгадает что на самом деле написано в том предложении??

глюю

У дзяцінстве глючыла. Кажуць, што многіх дзетак глючыць. Быццам яны могуць бачыць іншы сусвет, ну ці проста падглядаць яго. Бацькі хваляваліся. Бо, ну уявіце, сядзіць дзіця, паказвае на сценку і распавядае аб тым, якія там прыгожыя і чарадзейскія дрэвы і істоты...
Але былі і непрыемныя малюнкі, тады пачынаў раўці і хаваўся.. куды-небудзь.
Мала што запомнілася... Аднак, памятаю, аднойчы раніцаю прачынаюсяі бачу ў вакенцы нешта падобна да бабці-ягі... Старая, з даўгім носам, клюкою, гарбатая.. Пачынаю раўці, пачынаю варушыць бабулю, якая яшчэ спіць і паказваю ў вакно, а відовішча і не думаю знікаць, а толькі ўсміхаецца.
Бабуля мая, канешне, нікога там не бачыць і як толкь кранае мяне каб супакоіць-відовішча адразу знікае. 
Потым яшчэ было вельмі прыгожае відовішча, якое бачыў у небе..словамі цяжка перадаць... Падобна да нейкага парталу, (як цяпер магу разумець) які гуляе ўсімі колерамі вясёлкі. Не мог адвесці вачэй і шкадаваў, калі яно знікла.
Яшчэ былі дзіўныя сны, дэ жа вю з якіх праектуецца на сённяшнія дні.
Усё так дзіўна!
Але больш не глючыць....

анёл

мы станем снамі

Мы апантана хапаемся за жыцьцё. Мы вучымся, працуем, кахаем і сварымся, едзем у падарожжы, марым і бачым сны. Але аднойчы ўсё скончыцца. Нас схопяць слугі царыцы Мактуб. Слугі царыцы Мактуб схопяць нас, загарнуць у бела-залатыя коканы. Яны адбяруць наш пашпарт і нашу асобу. І мы станем проста каляровымі рысачкамі на трохкутных коўдрах царыцы Мактуб.
Мы станем каляровымі снамі царыцы Мактуб.